https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA-500 у Брысбене


Беларуска Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,5 млн.
У сённяшнім паядынку трэцяга раўнда першая ракетка планеты сустракалася з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (29-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і выйграла ў двух сэтах — 7:6 (7:2), 6:4.

У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з чэшскай тэнісісткай Марыяй Боўзкавай (44), якая сёння ў 1/8 фіналу перамагла беларуску Вікторыю Азаранку (20) — 6:4, 6:4.

У другім крузе Арына Сабаленка перамагла мексіканку Рэнату Сарасуа (75) — 6:4, 6:0, а Вікторыя Азаранка адолела аўстралійскую тэнісістку Маю Джойнт (116) — 6:7 (5:7), 6:2, 6:4.

Год таму Сабаленка дабралася да фіналу спаборніцтваў у Брысбене, саступіўшы прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (0:6, 3:6). Вікторыя Азаранка тады дайшла да паўфіналу, у якім прайграла Сабаленка (2:6, 4:6). Цяперашні турнір завершыцца 5 студзеня.

Для вядучых тэнісістак свету гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца праверкай сіл перад першым у сезоне турнірам серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі, які пройдзе ў Мельбурне з 12 па 26 студзеня. Беларускія тэнісісткі па два разы запар станавіліся чэмпіёнкамі Australian Open: Арына Сабаленка выйграла два папярэднія турніры, а Вікторыя Азаранка перамагала ў 2012 і 2013 гадах.

Звязда, 2 студзеня 2025
 
Дата публикации:02.01.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Арына Сабаленка Вікторыя Азаранка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме