https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дамарацкая стала бронзавай прызёркай Кубка наймацнейшых на дыстанцыі 1500 м


Беларуска Ганна Дамарацкая заваявала чацвёрты медаль Кубка наймацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце ў «Мінск-Арэне».
Спаборніцкую праграму заключнага дня турніру адкрылі жаночыя забегі на дыстанцыі 1500 м, удзел у якіх прынялі сем расіянак і адзіная прадстаўніца Беларусі Ганна Дамарацкая. Наша спартсменка паказала трэці вынік (2 мін 00,71 сек.), саступіўшы пераможцы Аляксандры Саюцінай больш за дзве секунды. Срэбраная медалістка Анастасія Сямёнава апярэдзіла беларуску на 0,61 сек. Лідар беларускай каманды на гэтай дыстанцыі Кацярына Гагіева на старт не выйшла.

Такім чынам, Ганна Дамарацкая сабрала поўны камплект узнагарод хатняга турніру: раней беларуска ўзяла два золата (1000 м, камандны спрынт) і адно срэбра (500 м). Далей медалі на «палутарцы» разыграюць мужчыны. Заключным відам праграмы Кубка наймацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце ў «Мінск-Арэне» стануць гонкі з масавым стартам.

Звязда, 28 лютага 2025
 
Дата публикации:28.02.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:25
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Коньки Кубок сильнейших
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме