https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гімнастка Цітавец перамагла ў практыкаванні на брусах на этапе Кубка свету ў Баку


Алена Цітавец прынесла беларускай камандзе другое золата першага этапа Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у сталіцы Азербайджана Баку.
Беларуска святкавала поспех у практыкаванні на разнавысокіх брусах. Кваліфікацыю ў чацвер Алена прайшла з першага месца сярод 17 удзельніц, сёння ў фінале вынік нашай гімнасткі таксама аказаўся лепшым — 13,400 бала. Другой стала славенка Луцыя Грыбар (13,233), тройку замкнула японка Аю Такуцугі (13,200). У мінулым сезоне Цітавец двойчы паднімалася на подыум этапаў Кубка свету на брусах (серабро ў Котбусе і бронза ў горадзе Доха).

Першы камплект узнагарод суботы жанчыны разыгралі ў апорным скачку — перамогу атрымала 49-гадовая Аксана Чусавітына з Узбекістана. Раней сёння медаль вышэйшай пробы ў вольных практыкаваннях у мужчын заваяваў наш Ягор Шарамкоў. Заўтра беларус пазмагаецца за прызы ў апорным скачку, таксама ў нядзелю ў фінале на дыване выступіць наша Кіра Магарэвіч.

Звязда, 9 сакавіка 2025
 
Дата публикации:09.03.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Спортивная гимнастика Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме