https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Рудаўскі стаў прызёрам турніру па вольнай барацьбе ў Арменіі


Беларускі барэц Ягор Рудаўскі стаў прызёрам міжнароднага турніру па вольнай барацьбе памяці Левы Варданяна сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У другі дзень спаборніцтваў у Ерэване Рудаўскі заваяваў бронзу ў вагавой катэгорыі да 65 кілаграмаў, перамогшы ў медальнай сутычцы прадстаўніка Арменіі. Заўтра ў заключны дзень турніру ўдзельнікі разыграюць пяць камплектаў узнагарод.

Усяго на мемарыяле Варданяна сярод моладзі выступаюць каля 200 барцоў з Арменіі, Беларусі, Ірана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Індыі, Малдовы, Францыі, Італіі і Каба-Вэрдэ, наша каманда прадстаўлена дзесяццю спартсменамі.

Звязда, 25 сакавіка 2025
 
Дата публикации:25.03.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Вольная борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме