Беларусь і яшчэ шэсць краін афіцыйна пацвердзілі ўдзел у III Гульнях краін СНД, якія пройдуць у Азербайджане восенню.
Сем краін пацвердзілі ўдзел у III Гульнях краін СНД у Баку
У кампаніі паведамілі, што рэгістрацыя дэлегацый для ўдзелу ў спаборніцтвах працягваецца. Паводле апошніх звестак, 1659 спартсменаў з сямі краін СНД (Азербайджан, Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан, Таджыкістан) зарэгістраваліся ў 23 відах спорту. Агульная колькасць прадстаўнікоў дэлегацый складае 2385 чалавек.
Па даных агенцтва Report, больш за 100 спартсменаў падалі заяўкі на ўдзел у індывідуальных відах спорту, такіх як барацьба, бокс, дзюдо і тхэквандо.
На першым этапе рэгіструюцца толькі дэлегацыі з краін СНД. На другім этапе адкрыецца рэгістрацыя для ўдзельнікаў з іншых краін, запрошаных спецыяльна. Усяго чакаецца ўдзел каля 5500 чалавек з 23 краін свету.
Спаборніцтвы пройдуць з 28 верасня па 8 кастрычніка 2025 года ў сямі гарадах Азербайджана: Гянджы, Яўлаху, Мінгячавіры, Габале, Шэкі, Гейгеле і Ханкенды.
Звязда, 16 траўня 2025