Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па тэквандо
У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны ўзнагароды сярод юніёраў і юніёрак ва ўсіх вагавых катэгорыях. Каманду з Рэспублікі Беларусь прадставілі 17 спартсменаў.
Перамогу атрымаў Мікіта Белавы (45 кг), другое месца на п’едэстале заняла Паліна Міхальчук (звыш 68 кг), бронза дасталася Лізавеце Баданінай (42 кг).