https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сабаленка ўпершыню прабілася ў фінал «Ралан Гарос»


Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў фінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе.
Сёння ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе першая ракетка планеты Арына Сабаленка адолела ў трохсетавым паядынку пераможцу French Open — 2024 польку Ігу Швёнтэк (5-ы нумар рэйтынгу WTA) — 7:6 (7:1), 4:6, 6:0. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны. У суботу, 7 чэрвеня, саперніцай Беларускі па фінальным паядынку другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» будзе пераможца матчу паміж другім нумарам сусветнага рэйтынгу амерыканкай Коры Гаўф і францужанкай Лоіс Буасон (361). Да гэтага Арына Сабаленка падолела расійскую тэнісістку Камілу Рахімаву (86), швайцарку Жыль Тайхман (97), сербку Вольгу Данілавіч (34), прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (16) і алімпійскую чэмпіёнку кітаянку Чжэн Цыньвэнь (7), узяўшы ў яе рэванш за паражэнне ў чвэрцьфінале нядаўняга турніру ў Рыме. Год таму ў 1/4 фіналу «Ралан Гарос» Сабаленка саступіла расіянцы Міры Андрэевай, а ў 2023 годзе прайграла ў паўфінале чэшцы Караліне Мухавай. 

Агульны прызавы фонд цяперашняга French Open складае 56,3 млн еўра, пераможцы ў адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын запрацуюць па 2,55 млн еўра і па 2000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму жаночы турнір выйграла польская тэнісістка Іга Швёнтэк, а ў мужчын перамог іспанец Карлас Алькарас.

Звязда, 5 чэрвеня 2025
 
Дата публикации:05.06.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Арына Сабаленка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме