Каманда Славакіі ўзяла верх над Швейцарыяй ў стартавым матчы XV Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакея.
Паядынак групы С Славакія - Швейцарыя адбыўся сёння на малой лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Сустрэча завяршылася перамогай славацкіх хакеістаў з лікам 10:4.
Разам са славакамі і швейцарцамі ў групе выступае зборная Расіі, прадстаўленая камандай "Стройгазмантаж", якая складаецца з экс-гульцоў КХЛ, Вышэйшай лігі і НХЛ.
А ў матчы групы В паміж зборнымі Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і Балкан, які прайшоў на вялікім лёдзе спарткомплекса, мацнейшымі былі хакеісты ААЭ - 9: 5.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця Каляднага турніру адбудзецца ў 17:30 у "Чыжоўка-Арэне". Затым у 19:00 каманда прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі пазмагаецца супраць зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).
Нагадаем, гаспадары Каляднага турніру 11 разоў выйгралі першынство, тройчы лепшымі станавіліся расійскія хакеісты.
Sputnik, 3 студзеня 2018