https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гуляе ў фінале Каляднага турніру з Расіяй


Хакеісты каманды беларускага прэзідэнта пастараюцца перапыніць традыцыю расіян кожныя чатыры гады перамагаць на турніры.
Каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сёння згуляе ў фінале XV Каляднага турніру аматараў хакея супраць каманды Расіі.

У панядзелак, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудзецца вырашальны паядынак Каляднага турніру, у якім сыдуцца каманды прэзідэнта Беларусі і Расіі. Пачатак сустрэчы ў 18:00.

"Гульня будзе вельмі складаная. Мы аддамо ўсе на пляцоўцы, для гэтай гульні і перамогі. Для гэтага мы тут і сабраліся, каб перад роднымі трыбунамі Кубак застаўся ў нас", - сказаў абаронца беларусаў Андрэй Башко.

Хакеіст адзначыў, што гаспадары пастараюцца перапыніць наяўную традыцыю - расіяне выйграюць Калядны турнір кожныя чатыры гады (2007 г., 2011, 2015).

"Будзем старацца перапыніць гэтую тэндэнцыю. Парушыць гэтыя нейкія сакрэтныя правілы і выйграць гэты турнір", - сказаў на заканчэнне Башко.

Беларусы выйгравалі Калядны турнір 11 разоў. У мінулым годзе ў фінале яны былі мацней за каманду Расіі з лікам 6:1.

Мінск, 7 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:07.01.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Хоккей Спорт в Беларуси Рождественский турнир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме