https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь упершыню атрымала права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды


Прэс-канферэнцыя аб правядзенні ў Мінску 45-й Сусветнай шахматнай алімпіяды адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 11-га кастрычніка ў 11.00.
У 2022 годзе лепшых ігракоў у гэтым відзе спорту прыме Мінск. Такое рашэнне прыняла Генеральная асамблея Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у Батумі.

Шахматная алімпіяда праводзіцца раз у два гады, першая адбылася ў 1927 годзе. Беларуская каманда дэбютавала на гэтых значных спаборніцтвах у 1994 годзе ў Маскве.

Аб рэзультатах выступлення беларускай зборнай на праведзенай у Батумі (Грузія) 43-й Сусветнай шахматнай алімпіядзе, планах па падрыхтоўцы да наступнага свята сусветных шахматаў у Ханты-Мансійску і да прыёму лепшых шахматыстаў у 2022 годзе ў Мінску раскажуць старшыня Беларускай федэрацыі шахматаў, віцэ-прэзідэнт ФІДЕ Настасся Сарокіна, лідар зборнай Беларусі, міжнародны гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў і капітан жаночай зборнай, міжнародны гросмайстар Ланіта Сцяцко.
__________________________________________________

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.

9 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:455
 
Ключевые слова:
Мінск FIDE Шахматы Олимпиада Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме