https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чэмпіёнскі тытул Кірыла Рэліха стане новым этапам у папулярызацыі бокса ў Беларусі


Аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук у ходзе ўшаноўвання атлета.
Перамога Кірыла Рэліха ў баі за тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WBA стане новым этапам у папулярызацыі бокса ў Беларусі.

Кіраўнік спартыўнай галіны ўзнагародзіў чэмпіёна ганаровай граматай і гадзіннікам, а таксама адзначыў ролю трэнераў у дасягненні поспеху.

"Толькі сумесная работа настаўніка і спартсмена можа даць добры вынік. Аднаго жадання ў сучасным прафесійным спорце недастаткова. Цяпер вялікую ролю адыгрывае навуковы падыход, розныя методыкі, псіхалагічная падрыхтоўка і шмат іншых дэталей", - адзначыў міністр. Кіраўнік федэрацыі прафесійнага бокса Беларусі Генадзь Наркевіч падкрэсліў, што за акіянам званне чэмпіёна свету прыраўноўваюць да залатога алімпійскага медаля.

"Адчуваем вялікую гордасць за краіну, яе атлетаў, калі далёка за акіянам наш суайчыннік на ўвесь свет заявіў: "Беларусь, я чэмпіён!". Дзеля такіх момантаў і працуюць нашы спецыялісты", - сказаў ён.

Кірыл Рэліх падзякаваў кіраўніцтву Міністэрства спорту і турызму за словы падтрымкі і расказаў, што была праведзена вялікая работа: "Да чэмпіёнскага бою рыхтаваліся больш за паўгода, таму калі ўсё закончылася, на мяне навалілася моцная стомленасць".

Як паведамлялася, 10 сакавіка ў Сан-Антоніа (ЗША) баранавіцкі атлет Кірыл Рэліх у вазе да 63,5 кг перамог у баі за вакантнае званне чэмпіёна па версіі WBA аднагалосным рашэннем суддзяў кубінца Рансеса Бартэлемі.

Абавязковую абарону тытула беларус правядзе супраць расіяніна Эдуарда Траяноўскага. Месца і дата паядынку ўзгадняецца трэнерскімі штабамі баксёраў.

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:716
 
Ключевые слова:
Кірыл Рэліх Бокс Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме