https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі Ірына Прасянцова і Настасся Пракапенка заваявалі золата ЧС па сучасным пяцібор`і


Ірына Прасянцова і Настасся Пракапенка заваявалі залатыя ўзнагароды ў эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор`і ў Мехіка.
У час выступлення ў асобных відах праграмы беларускі знаходзіліся на высокіх пазіцыях, а ў кросе і стральбе і наогул змаглі перамагчы. Рэзультат нашых спартсменак - 1381 бал. Срэбнымі прызёрамі сталі Аніка Шлеу і Роня Штэйнбарн - 1364 ачкі. Прадстаўнікі Гватэмалы Соф`я Кабрэра і Соф`я Эрнандэс размясціліся на трэцім радку падагульняючага пратакола - 1353 балы.

Настасся Пракапенка дадала ў сваю скарбонку чарговую залатую ўзнагароду. У ліпені 2017 года яна стала чэмпіёнкай Еўропы ў Мінску ў індывідуальнай праграме.

У мужчынскай эстафеце на планетарным форуме ў Мехіка беларусы Ілья Палазкоў і Яраслаў Радзюк спыніліся за крок ад п`едэстала - 1475 ачкоў. Залатыя ўзнагароды заваявалі Валянцін Бело і Аляксандр Энрар з Францыі - 1518 балаў.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор`і завершыцца ў Мексіцы 15 верасня.

10 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:427
 
Ключевые слова:
Пятиборье Спорт в Беларуси Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме