https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы выйгралі індывідуальны этап "танкавага біятлону"


Беларускі экіпаж выйграў індывідуальны заезд у спаборніцтвах "Танкавы біятлон", якія праходзяць на падмаскоўным палігоне Алабіна.
Танкісты папалі ў першым заездзе ўва ўсе пяць мішэняў з пяці магчымых

Экіпаж танка Т-72 у складзе Максіма Лузана, Аляксея Бурака і Віталя Багрудзенка папаў ува ўсе пяць мішэняў і паказаў максімальную хуткасць на этапе — 66 кіламетраў у гадзіну.

Разам з беларускімі танкістамі ўдзельнічалі экіпажы з Сірыі і Таджыкістана. Сірыйцы, якія ўдзельнічаюць у такіх спаборніцтвах упершыню, дапусцілі два промахі і занялі другое месца, знаходзячыся ў шасці хвілінах ад лідэраў.

Таджыкскі ж экіпаж фінішаваў апошнім. Танкісты дапусцілі тры промахі і саступілі пераможцам дзесяць хвілін.

"Танкавы біятлон" праходзіць у рамках міжнародных гульняў "АрМГ 2018". Беларусь прымае адзін з этапаў гульняў — "Снайперскі рубеж".


Мінск, 29 ліпеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:29.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:366
 
Ключевые слова:
Танковый биатлон Вооружённые силы Армейские игры-2018
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме