https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тры срэбныя і адну бронзавую ўзнагароды заваявалі беларускія ваеннаслужачыя з пачатку АрМІ-2018


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Падведзены вынікі некалькіх спаборніцтваў Армейскіх міжнародных гульняў. Беларускія ваеннаслужачыя да гэтага часу заваявалі тры срэбныя і адну бронзавую ўзнагароды.

У Мінабароны адзначылі, што са срэбрам беларуская каманда вяртаецца з горада Волжскі (Расія), дзе праходзіў конкурс інжынерных падраздзяленняў "Інжынерная формула". Золата - у Расіі, бронзу заваявала каманда КНР.

Таксама срэбную ўзнагароду нацыянальная зборная прывезла з конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых "Воін Садружнасці". Тут у тройку лідараў увайшлі Казахстан (1-е месца) і Арменія (3-е месца).

На другой ступені п`едэстала гонару завяршылі сваё выступленне беларускія экіпажы разведкі войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны - у конкурсе "Бяспечнае асяроддзе". Ён праходзіў у Кастраме. Беларусы ўступілі толькі гаспадарам спаборніцтваў расіянам. На трэцім месцы - каманда Кітая.

У тройку лідараў удалося трапіць і беларускім кінолагам. У конкурсе "Верны сябар" яны былі сярод лідараў з самага пачатку. У канкурэнтнай барацьбе беларусы ўступілі камандам з Расіі (1-е месца) і Кітая (2-е месца).

У абаронным ведамстве расказалі аб прамежкавых выніках удзелу беларускіх ваеннаслужачых у АрМІ. Працягваецца барацьба ў конкурсе "Снайперскі рубеж", які праходзіць у Брэсце. Па выніках двух этапаў лідзіруе беларуская дружына. На другім месцы - снайперы з Казахстана, за імі - каманда Расіі.

Беларускія спецыялісты харчовай службы выйшлі ў фінал спаборніцтва "Палявая кухня". За перамогу ім давядзецца пазмагацца з камандамі з КНР, Расіі, Казахстана, Манголіі і Азербайджана.

На другой пазіцыі па выніках двух этапаў размясцілася беларуская зборная ў конкурсе "Майстры артылерыйскага агню". Галоўныя канкурэнты ў барацьбе за лідарства - спецыялісты з Казахстана і Расіі (1-е і 3-е месцы пасля двух этапаў адпаведна).

Беларускія каманды, якія ўпершыню прымаюць удзел у Армейскіх міжнародных гульнях, - разлікі беспілотных лятальных апаратаў і спецыялісты сувязі - па-ранейшаму ўпэўнена ўтрымліваюць другія пазіцыі спаборніцтваў, уступаючы толькі гаспадарам конкурсаў - калегам з Казахстана.
***   ***   ***
АрМІ праходзяць з 28 ліпеня па 11 жніўня на тэрыторыі сямі краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Кітая і Расіі.

Усяго праграма гульняў уключае 28 конкурсаў. На тэрыторыі Расіі пройдуць 18 з іх. Іран прыме спаборніцтва ваенных вадалазаў "Глыбіня". У Азербайджане пройдзе "Кубак мора" - спаборніцтва экіпажаў надводных караблёў. У Казахстане за перамогу будуць змагацца артылерыйскія разлікі, ваенныя сувязісты і экіпажы беспілотных лятальных апаратаў. На тэрыторыі Беларусі з 28 ліпеня па 11 жніўня праходзіць конкурс "Снайперскі рубеж". Яго прымае палігон 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады пад Брэстам. Беларусь удзельнічае ў Армейскіх міжнародных гульнях з 2015 года.

6 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Армейские игры-2018 Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме