Рэйтынг, які набудзе моц 2 ліпеня, апублікаваны на дзень раней.
Сабаленка паднялася на 13 радкоў у параўнанні з папярэднім рэйтынгам дзякуючы выхаду ў фінал буйнога турніру катэгорыі "Прэм`ер" у Істбурне (Вялікабрытанія). Да гэтага рэкордным было 43-е месца (з 18 па 24 чэрвеня).
Аляксандра Сасновіч засталася на 50-м месцы, Вікторыя Азаранка — на 87-м. Вера Лапко перамясцілася з 84-га на 82-гі радок.
У парным рэйтынгу Сабаленка паднялася з 96-га на 80-е месца (таксама новы рэкорд): у Істбурне яна дайшла да паўфіналу ў тандэме з Су-Вэй Се (Тайвань). Лепшая беларуская тэнісістка ў пары — па-ранейшаму Лідзія Марозава (50-е месца; без змен у параўнанні з папярэднім рэйтынгам).
Новыя мужчынскія рэйтынгі пакуль не апублікаваны.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2018
Мінск, 1 ліпеня 2018