https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Вера Лапко на стадыі паўфіналу завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе


Беларуская тэнісістка Вера Лапко не здолела выйсці ў фінал парнага разраду на турніры серыі "Чэленджэр" у амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд $140 тыс.).
У паўфінальным матчы Вера Лапко і чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава ўступілі амерыканска-бельгійскай пары Тэйлар Таўнсенд / Яніна Вікмаер - 6:2, 6:7 (3:7), 6:10.

На старце спаборніцтваў Лапко і Крэйчыкава абыгралі ўкраінска-амерыканскі дуэт Кацярына Бандарэнка / Варвара Лепчанка - 6:0, 6:0, а ў чвэрцьфінале былі мацнейшыя за яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм Андрэа Петкавіч (Германія) / Франчэска Ск`явоне (Італія) - 6:3, 6:4.

Турнір серыі "Чэленджэр" завершыцца 4 сакавіка, а затым на кортах Індыян-Уэлса стартуе турнір катэгорыі "Прэм`ер" з агульным прызавым фондам звыш $7 млн, на якім можа згуляць экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка.

Яна выйгравала гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы ў 2012 і 2016 гадах, і арганізатары прадаставілі Вікторыі "ўайлд кард" на цяперашні турнір.

Апошні раз Вікторыя Азаранка выступала ў афіцыйных спаборніцтвах у ліпені 2017 года на кортах Уімблдона. Затым яна была вымушана прапусціць палавіну мінулага і пачатак гэтага сезона з-за судовых разбораў наконт апекі над сынам.

Цяпер Вікторыя Азаранка займае 203-е месца ў сусветным рэйтынгу.

3 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:656
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Вера Лапко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме