https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Домрачава заваявала срэбра ў мас-старце, золата ў Кузьміной


Дар`я Домрачава заваявала свой першы медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане.
Мас-старт у жанчын у Пхенчхане завяршыўся перамогай славацкай біятланісткі Анастасіі Кузьміной, лепшай сярод беларускіх біятланістак стала Дар`я Домрачава — у яе срэбра.

Гэта апошняя індывідуальная гонка, наперадзе ў спартсменак яшчэ дзве эстафеты.

Анастасія Кузьміна фінішавала з часам 35.23 і адным промахам. Фінішную лінію славацкая біятланістка перасякала з нацыянальным сцягам. Гэта яе трэці медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане: да гэтага Кузьміна заваявала срэбра ў індывідуальнай гонцы і гонцы пераследу.

Дар`я Домрачава саступіла ёй 18,8 секунды, яна таксама прамахнулася адзін раз. Скардзіна прайграла лідару 47,89 секунды. Ірына Крыўко фінішавала пад тым жа нумарам, пад якім і выходзіла на старт. Яна саступіла Кузьміной 3 хвіліны 41 секунду, прамазала чатыры разы.

Лепшы ход у мас-старце паказала Кузьміна. Экхоф — другая па хуткасці, Домрачава — трэцяя.

Дар`я Домрачава з`яўляецца Алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў 2014 у Сочы. Там яна заваявала тры залатыя медалі: у гонцы пераследу, на 15-кіламетровай дыстанцыі ў жаночай індывідуальнай гонцы і мас-старце. Сённяшняе срэбра стала першым медалём беларускі на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

Мінск, 17 лютага 2018
Sputnik
 
Дата публикации:17.02.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:716
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада-2018 Биатлон Дарья Домрачева
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме