https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі Канаду ў першым матчы Кубка Шпенглера


Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі перамогу над зборнай Канады ў першым матчы Кубка Шпенглера з лікам 7:4.
Беларуская каманда не ўпершыню ўдзельнічае ў прэстыжным турніры, які праводзіцца ў Давосе 90-ы раз.

У праведзенай сустрэчы не прымалі ўдзел навічкі мінчан - Аарон Палушай і Фрэдрык Петэрсан, без гэтых ігракоў склад дружыны Крэйга Вудкрафта выглядаў прывычным для бягучага сезона ў КХЛ.

Дынама-Мінск - Канада - 7:4 (2:3, 1:0, 4:1). Давос. "Валіянт Арэна".

"Дынама-Мінск":
Скрывенс (Лаланд); Лісавец - Корабаў, Клінкхамер - Элісан - Амбражэйчык; Гатавец - Грабарэнка, Камароў - Кавыршын - Мацярухін; Шынкевіч - Хенкель, Дрозд - Волкаў - Паўловіч (к); Кітараў - Стась - Сцяпанаў; Лапачук, Карабань.

Шайбы: 0:1 - Мацярухін (Гатавец, 2.02). 1:1 - Эбет (Джэфры, Рэйманд, 5.11). 2:1 - Наро (Эбет, 12.57, у большасці). 3:1 - Рэйманд (Флуд, 13.58, у большасці). 3:2 - Кавыршын (Камароў, Мацярухін, 16.50). 3:3 - Лісавец (Элісан, 30.44, у большасці). 4:3 - Наро (Мікфлікер, 40.33, у большасці). 4:4 - Корабаў (Камароў, 46.33). 5:4 - Кавыршын (Клінкхамер, 50.25, у большасці), 6:4 - Дрозд (Грабарэнка, 54.20). 7:4 - Камароў (Хенкель, Стась, 58.25, у пустыя вароты).

Сапернік беларусаў на Кубку Шпенглера, зборная Канады, традыцыйна з`яўляецца небяспечным і моцным. У складзе паўночнаамерыканцаў нямала кваліфікаваных ігракоў з еўрапейскіх клубаў, у тым ліку з КХЛ.

На дзеянні канадцаў магла паўплываць нясыгранасць. Каманда сабралася разам толькі за некалькі дзён да стартавага матчу.

У першым перыядзе і дынамаўцы, і канадцы не вельмі турбавалі сябе абаронай варот. Гульня на высокіх скарасцях прадаўжалася да перапынку, не сталі перашкодай гэтаму і частыя выдаленні.

Ужо на другой мінуце адзін з лепшых снайпераў "Дынама" Аляксандр Мацярухін скарыстаўся пасам з-за варот і адкрыў лік у матчы.

Аднак частыя парушэнні не далі магчымасці мінчанам развіць поспех.

Гульнёй у колькаснай большасці скарысталіся канадцы. Пасля шайбы Эндру Эбета на 6-й мінуце перыяду Максім Наро і Мэйсан Рэйманд на працягу мінуты двойчы выкарысталі большасць і стварылі для зборнай Канады значную перавагу 3:1.

Аднак і на гэтым каманды не спыніліся. Яшчэ да сірэны на перапынак Яўген Кавыршын, які ўдачна пазмагаўся на пятачку каля варот саперніка, скараціў адставанне дынамаўцаў - 2:3.

У другія дваццаць мінут сустрэчы падапечным Крэйга Вудкрафта ўдалося рэалізаваць большасць пасля магутнага кідка Яўгена Лісаўца - 3:3.

Канчаткова перахапіць ініцыятыву ў беларускай каманды атрымалася ў трэцім перыядзе. У пачатку заключнага адрэзка сустрэчы "зубрам" зноў давялося адыгрывацца.

Максім Наро вывеў дружыну Кляновых лістоў наперад - 4:3, але далей дынамаўцы чатыры разы трапілі ў вароты саперніка і атрымалі важную перамогу.

Дзякуючы поспеху ў сустрэчы з канадцамі мінскае "Дынама" атрымае дзень адпачынку, а другі матч у групе Каціні правядзе ў сераду, 28 снежня, са швейцарскім "Давосам".

27 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Кубок Шпенглера Спорт в Беларуси Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме