https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі стартуе ў Мінску


Восем каманд будуць весці барацьбу на працягу чатырох дзён за ганаровы трафей на дзвюх лядовых пляцоўках "Чыжоўка-Арэны".
У Мінску стартуе XIV Калядны міжнародны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі. 

Спаборніцкая праграма адкрыецца сёння ў групе А матчам Швейцарыя - Кітай, які пачнецца на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" ў 12.30.

Кітайскія хакеісты ўпершыню прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах, а швейцарцы 11-ы раз згуляюць у беларускай сталіцы. Лепшым жа рэзультатам альпійскай хакейнай дружыны на спаборніцтвах аматараў у Мінску з`яўляецца чацвёртае месца ў 2010 годзе.

Дзесяціразовы пераможца Каляднага турніру хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ў другім матчы першага тура ў групе А ў 19.00 прыме на лёдзе вялікай пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" бронзавага прызёра мінулагодніх спаборніцтваў зборную Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў.

Першая гульня ў групе В 4 студзеня пройдзе паміж зборнай Балкан і камандай Расіі (13.00; вялікая пляцоўка). Цікавым абяцае стаць процістаянне хакеістаў Швецыі і Чэхіі, у складзе апошніх заяўлены чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў. Гэты матч на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" стартуе ў 19.30.

Цырымонія адкрыцця пройдзе ў 17.30 на галоўнай арэне спарткомплексу.

Расклад астатніх сустрэч папярэдняга этапу XIV Каляднага турніру:

5 студзеня

Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка),
Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка),
Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка),
Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка),
Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка),
Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка),
Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца медальныя гульні: за 3-е месца паспрачаюцца каманды, якія занялі другія месцы (13.00), а пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз (18.00).

Паралельна з дарослымі вызначаць мацнейшых будуць і юныя хакеісты рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе.

Восем каманд (6 з абласцей і 2 з Мінска) пазмагаюцца за званне мацнейшай.

Фінал "Залатой шайбы" таксама пройдзе 7 студзеня ў "Чыжоўка-Арэне". Балельшчыкі, якія прыйдуць у спарткомплекс у перапынках паміж перыядамі хакейных матчаў, змогуць прыняць удзел у спартыўных і забаўляльных конкурсах.

Гледачы могуць размясціць сваё фота ў сацыяльных сетках з хэштэгам #хоккейдлявсех і прыняць удзел у конкурсе лепшых балельшчыкаў.

У ходзе турніру прадстаўнікі каманд 6 студзеня таксама прымуць удзел у дабрачыннай акцыі "Калядная традыцыя" і наведаюць дзіцячы дом нумар 5 у Мінску. Установе пералічана ўжо дапамога ў памеры Br25 тыс.

Арганізатарамі гэтай акцыі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі. Найбольшая колькасць тытулаў пераможцы Каляднага турніру аматараў хакея ў актыве хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, якая 10 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

4 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:714
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Рождественский турнир Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме