https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Алена Амялюсік заняла трэцяе месца ў велагонцы ў ЗША


Алена Амялюсік заняла трэцяе месца ў аднадзённай велагонцы ў Philadelphia International Cycling Classic у ЗША.
Беларуска выступае за прафесійную каманду Canyon SRAM Racing і была ў ліку лепшых па выніках аднаго з этапаў сусветнага тура.

У фінішным створы Алена Амялюсік уступіла тры секунды пераможцы Меган Гарнье з ЗША, а лёс срэбранай і бронзавай узнагарод вырашыў фотафініш, па выніках якога Эліза Лонга Баргіні з Італіі апярэдзіла беларуску.

Наступную гонку каманда беларускай велагоншчыцы Canyon SRAM Racing правядзе ў Вялікабрытаніі 15 чэрвеня, а 1 ліпеня плануе прыняць удзел у жаночай "Джыра д`Італія".

Алена Амялюсік з`яўляецца чэмпіёнкай свету 2015 года ў каманднай гонцы і ўладальніцай залатога медаля першых Еўрапейскіх гульняў у Баку, дзе яна стала пераможцай групавой гонкі.

8 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:614
 
Ключевые слова:
Алена Амялюсік Велоспорт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме