https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Мікіта Клімовіч заваяваў бронзавы медаль ЧС па спартыўнай барацьбе сярод юніёраў


Аб гэтым паведамілі ў Беларускай федэрацыі барацьбы.
Беларускі спартсмен Мікіта Клімовіч заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе сярод юніёраў у фінскім Тамперы.

Атлет грэка-рымскага стылю Мікіта Клімовіч (вагавая катэгорыя - 84 кг) першую схватку ўпэўнена выйграў супраць спартсмена з Тайваня Вэй Су.

Наступны паядынак беларус правёў супраць шведскага барца Аляксандра Стжэпанеціка, завяршыўшы яго на сваю карысць. Далей Мікіта Клімовіч атрымаў чыстую перамогу над барцом з Індыі Кумарам Сунілам, аднак у паўфінале ўступіў іранскаму атлету Арману Алізадэху Абдэвалі.

У схватцы за бронзавую ўзнагароду беларус перамог фінскага барца Тоні Метсамаекі, гарантаваўшы сабе медаль спаборніцтваў. На першую прыступку п`едэстала падняўся расійскі атлет Аляксандр Камароў, срэбная ўзнагарода дасталася Арману Алізадэху Абдэвалі з Ірана.

Чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе сярод юніёраў завяршыўся 6 жніўня. Спаборніцтвы праводзіліся па грэка-рымскай (класічнай), вольнай і жаночай барацьбе. Удзел у турніры прынялі больш за 250 атлетаў з 57 краін, Беларусь на чэмпіянаце свету прадстаўлялі 17 атлетаў.

7 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:897
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба Чемпионат мира Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме