https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Надзея Скардзіна ўвайшла ў дзясятку мацнейшых у спрынце на этапе Кубка свету


Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна пры ідэальнай стральбе заняла 9-е месца ў спрынтарскай гонцы на заключным этапе Кубка свету, які 17 сакавіка стартаваў у расійскім Ханты-Мансійску.
Пайшоўшы на дыстанцыю 7,5 км пад 45-м нумарам, Скардзіна выдатна правяла стральбу на абодвух агнявых рубяжах, паказаўшы рэзультат 21 мін 23,9 сек.

Пераможцай спрынту стала фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, якая дапусціла адзін промах, і фінішавала з рэзультатам 20 мін 42,3 сек. Другая пазіцыя ў лідара агульнага заліку чэшкі Габрыэлы Соўкалавай (3,1 сек; 0 промахаў), трэцяе месца заняла нарвежка Мартэ Олсбу (4,8 сек; 0).

Яшчэ чатыры прадстаўніцы Беларусі занялі наступныя падагульняючыя пазіцыі: 17- Настасся Дубарэзава (59,6 сек; 0), 38 - Ірына Крыўко (+1 мін 49,1 сек; 1), 47 - Дар`я Юркевіч (+1 мін 56,3 сек; 1), 72 - Хрысціна Ільчанка (+3 мін 16,2 сек; 3).

Расклад астатніх гонак 9-га кубкавага этапу ў Ханты-Мансійску:

* 18 сакавіка Мужчынскі спрынт 10 км,
* 19 сакавіка Жаночая гонка праследавання 10 км, Мужчынская гонка праследавання 12,5 км,
* 20 сакавіка Жаночы мас-старт 12,5 км, Мужчынскі мас-старт 15 км.

Беларускія аматары спорту змогуць убачыць усе гонкі ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 2" і "Беларусь 5".

17 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:778
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме