https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія барцы на чэмпіянаце Еўропы ў Рызе


Іван Янкоўскі і Ірына Курачкіна сталі срэбнымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў Рызе.
У турніры барцоў-вольнікаў беларус Іван Янкоўскі толькі ў фінале вагавой катэгорыі да 97 кг уступіў расіяніну Анзору Балтукаеву - 0:11. Папярэднія паядынкі срэбны прызёр упэўнена выйграў. У чвэрцьфінале ён не пакінуў шанцаў барцу з Грэцыі Мікелі Цыкавані - 9:0. Потым Янкоўскі быў мацнейшым за нямецкага атлета Эрыка Свена Ціле - 3:2.

Яшчэ адзін медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла ў турніры сярод жанчын Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя да 53 кг). Беларуска ўпэўнена перамагла ўсіх саперніц на шляху да фіналу. На папярэдняй стадыі яна была мацнейшай за Юлію Благіні з Украіны -7:4, Карымы Санчэс з Іспаніі - 12:2, Наталлі Буду з Малдовы - 6:2. Толькі ў фінале беларуску пераўзышла вопытная шведка Сафія Матсан - 4:0.

Пасля трох дзён кантынентальнага форуму на рахунку зборнай Беларусі ўжо тры медалі. Акрамя двух срэбных раней лік узнагародам адкрыла Марына Маркевіч - яна стала бронзавым прызёрам у катэгорыі да 48 кг.

10 сакавіка на барцоўскія дываны ў Рызе ў турніры вольнікаў у беларускай камандзе выйдуць Георгій Каліеў (61 кг) і Алі Шабанаў (74 кг).

У спаборніцтвах сярод жанчын з асаблівай цікавасцю прыхільнікі гэтага віду спорту будуць сачыць за выступленнем лідара жаночай зборнай Васілісы Марзалюк (75 кг), а таксама Заліны Сідаковай (55 кг). Прадстаўнікі грэка-рымскай барацьбы на чэмпіянаце правядуць свой турнір 12 і 13 сакавіка.

10 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:803
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Европы Борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме