https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Біятланіст Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання


Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка IBU, які праходзіць у нямецкім Арберы.
Беларус, дапусціўшы на чатырох агнявых рубяжах тры промахі, уступіў 41,1 сек. пераможцу Юрыю Шопіну з Расіі, які пераадолеў 12,5 км за 39 мін. 29,9 сек.

Другое месца заняў немец Філіп Хорн - +30,2 сек. У гонцы праследавання выступіў таксама беларус Юрый Лядаў, які прыйшоў да фінішу 19-м (+2 мін. 42,2 сек.; 4 промахі).

На дзень раней Аляксандр Дарожка заняў пятае месца ў спрынце.

Этап Кубка IBU ў Аберы завершыцца 23 студзеня змешанымі эстафетамі.

22 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Биатлон Спорт в Беларуси Кубок IBU
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме