Вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта вырашыла завяршыць актыўную спартыўную кар`еру. Урачыстыя провады адбудуцца 23 снежня падчас традыцыйнага дзіцячага турніру Baby Cup у мінскім Палацы спорту.
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 10-е месца ў гонцы пераследу на 10 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне 4 снежня ў шведскім Эстэрсундзе. Гэта лепшы вынік сярод беларускіх удзельніц.
Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко ўвайшлі ў лік 12 лепшых спартсменак па выніках спрынтарскай гонкі на 7,5 км на першым этапе Кубку свету па біятлоне 3 снежня ў шведскім Эстэрсундзе.
Беларуская біятланістка Дар`я Юркевіч заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы, якая прайшла 30 лістапада ў Эстэрсундзе (Швецыя) у рамках першага этапу Кубка свету.