https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чатыры гасцініцы плануецца адкрыць у Мінску ў 2016 годзе


Чатыры гасцініцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ў Мінску, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
"Гэта атэлі такіх знакамітых сетак, як Hilton і Marriott, гасцініца на вул. Кастрычніцкай. Яшчэ адна гасцініца з`явіцца каля аквапарка", - сказаў Андрэй Шорац.

На сёння ў сталіцы налічваецца 47 гасцініц і 9 хостэлаў з нумарным фондам 5,5 тыс. на 10 тыс. месц. Адносна 2012 года нумарны фонд атэляў Мінска павялічыўся больш як у два разы.

Паводле ацэнак спецыялістаў, гасцініцы горада могуць прыняць і размясціць да 1,2 млн турыстаў у год. Доля нумарнога фонду 26 класіфікаваных сталічных гасцініц з гарантаваным сэрвісам і высокім узроўнем камфортнасці складае 74 працэнты.

У тым ліку катэгорыю "пяць зорак" маюць тры гасцініцы (7 працэнтаў), "чатыры зоркі" - чатыры (17 працэнтаў), "тры зоркі" - 14 атэляў (39 працэнтаў) і "дзве зоркі" - пяць (11 працэнтаў).

Не класіфікавана 21 гасцініца, або 26 працэнтаў ад агульнага нумарнога фонду. Колькасць брэндавых атэляў цяпер невялікая - Crowne Plaza і Renaissance. Больш як 60 працэнтаў пастаяльцаў мінскіх гасцініц - замежныя грамадзяне. Часцей за іншых у атэлях сталіцы спыняюцца расіяне (больш як 50 працэнтаў ад агульнай колькасці замежных гасцей).

4 лютага 2016, Мінск
Хрысціна Рашанок - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:959
 
Ключевые слова:
Мінск Строительство Городское хозяйство Гостиницы Отели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме