https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Васіль Кірыенка ўпершыню ў кар`еры стаў чэмпіёнам свету па веласпорце на шашы


Беларус перамог у амерыканскім Рычмандзе ў бліскучым стылі індывідуальную гонку з раздзельным стартам, праехаўшы 53,5 км за 1 гадз 02 мін 29,42 сек, і атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года.
З-за адсутнасці Брэдлі Уігінса шанцы беларуса ўзысці на самую высокую прыступку п`едэстала гонару сусветнага форуму значна ўзраслі. Васіль Кірыенка са старту пачаў паказваць высокі рэзультат. На першай і другой адзнаках яго час быў лепшым сярод 65 гоншчыкаў, якія прымалі ўдзел. Другое месца заняў італьянец Адрыяна Малары. Бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам стаў француз Жэром Капель (1 гадз 2 мін 56,07 сек). Беларус Канстанцін Сіўцоў фінішаваў 27-м (1 гадз 5 мін 17,40 сек).

Асноўныя канкурэнты лідара зборнай Беларусі па веласпорце Тоні Марцін з Германіі і Том Дзюмолін з Нідэрландаў фінішавалі далёка ад п`едэстала гонару. 

На мінулым чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы ў Іспаніі Васіль Кірыенка ў гэтай жа дысцыпліне заняў 4-е месца. Бягучы сезон для велагоншчыка з Рэчыцы складваецца ўдачна. У маі ён стаў пераможцам індывідуальнай гонкі з раздзельным стартам на Джыра д-Італія, у чэрвені выйграў залаты медаль у гонцы з раздзельным стартам на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.

На чэмпіянаце свету ў Рычмандзе яшчэ аднога залатога медаля ў каманднай гонцы ў складзе "Velocio-SRAM" удастоена Алена Амялюсік.

24 верасня 2015, Мінск
Аляксандр Новікаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1188
 
Ключевые слова:
Велоспорт Чемпионат мира Васіль Кірыенка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме