https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Таццяна Пятрэня заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па скачках на батуце


Беларуска Таццяна Пятрэня заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па скачках на батуце, які прайшоў у Францыі.
У індывідуальных скачках адзін з лідараў беларускай каманды з рэзультатам 54,435 бала заваявала бронзавую ўзнагароду. Перамагла ў гэтым відзе праграмы кітаянка Дан Лі (57,335 бала), на другім месцы яе суайчынніца Хінгпінг Зхонг (55,975 бала). Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату свету Ганна Гарчанок паказала чацвёрты рэзультат - 53,400 бала.

У спаборніцтвах сярод мужчын у індывідуальных скачках спаборнічалі 67 чалавек. З беларусаў у фінал прабіўся чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату свету Уладзіслаў Ганчароў. Яго праграму суддзі ацанілі ў 59,035 бала, што дало магчымасць прадстаўніку Віцебска размясціцца на пятым радку падагульняючага пратакола. На 3-м этапе Кубка свету не было роўных кітайскім батуцістам, першае месца ў Леі Гаа (61,370 бала), другое месца заняў Донг Донг (60,240 бала). На трэцюю прыступку п`едэстала ўзняўся Ясухіра Уеяма з Японіі (60,125 бала).

У сінхронных скачках беларускія дуэты не выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў.

Заключны этап Кубка свету па скачках на батуце адбудзецца ў Партугаліі 30 і 31 кастрычніка і стане заключнай пробай сіл напярэдадні чэмпіянату свету, які прыме дацкі Одэнсэ з 26 па 29 лістапада бягучага года.

12 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1117
 
Ключевые слова:
Кубок мира Батут Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме