https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія байдарачніцы Махнёва і Літвінчук выйгралі золата ЧС у двойцы на 200 метраў


У неалімпійскім класе К2 на 200 м Махнёва і Літвінчук першынствавалі з рэзультатам 38,477 сек.
Серабро выйграў экіпаж з Венгрыі (38,659 сек), бронзу — спартсменкі з Германіі (39,659 сек).

Яшчэ ў адным неалімпійскім класе мужчынскіх каноэ-двоек (С2) на дыстанцыі 200 м сярэбранымі прызёрамі сусветнага форуму сталі беларусы Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай (рэзультат — 37,516 сек). На фінішы яны прайгралі 1,169 сек чэмпіёнам свету расіянам Аляксею Каравашкаву і Івану Штылю (36,347 сек). Замкнуў жа прызавую тройку нямецкі экіпаж Роберт Нук / Штэфан Хольтц (37,750 сек).

Уладальніцай яшчэ адной узнагароды стала Каміла Бобр. Яна прыйшла трэцяй да фінішу ў класе каноэ-адзіночак (С1) на дыстанцыі 200 м з рэзультатам 49,225 сек, уступіўшы пры гэтым 0,508 сек пераможцы вырашальнага заезду балгарцы Станіліі Стаменавай (48,717 сек). Серабро тут дасталося венгерцы Кінжа Такаш (48,817 сек).

Звязда, 24 жніўня 2015
 
Дата публикации:24.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1196
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Гребля Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме