https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскае "Дынама" выйграла на выездзе ў "Цюрыха" ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы


У першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА 30 ліпеня мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях швейцарскі "Цюрых" — 1:0 (Бечырай, 63, з пенальці).
Склад гасцей: Гутар, Паліцевіч (капітан), Бангура, Вераціла, Бегуноў, Эль-Мунір (Цігараў, 56), Карыцька (Някша, 75), Корзун, Адамовіч (Вітус, 90+1), Рассадкін, Бечырай. Папярэджанні атрымалі Эль-Мунір (21) і Адамовіч (90).

Статыстыка матча (падлік БелаПАН): удары па варотах — 7:11 на карысць "Цюрыха" (першы тайм — 1:6), з іх у створ варот — 6:4 (1:2), вуглавыя ўдары — 2:6 (1:4), штрафныя ўдары — 13:17 (6:10), афсайды — 2:3 (1:0), укідванні з аўта — 13:32 (4:23).

Сустрэча ў адказ пройдзе 6 жніўня ў Брэсце.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
30 ліпеня 2015
 
Дата публикации:30.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1093
 
Ключевые слова:
Футбол Лига Европы Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме