https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія фрыстайлісткі Дзяруга і Андрыянава ўзялі срэбра і бронзу на Усерасійскай спартакіядзе


У Краснаярску стартавалі спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы ў рамках ІІ Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года.
У аўторак мужчыны і жанчыны спаборнічалі ў індывідуальным заліку. У жаночы фінал з кваліфікацыі прабіліся тры прадстаўніцы Беларусі - Настасся Андрыянава, Ганна Дзяруга, а таксама алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова. Па выніках першага скачка Андрыянава і Дзяруга занялі месцы ў тройцы лепшых і абедзве прайшлі ў суперфінал, а вось Гуськова ўпала на прызямленні і засталася за бортам другой спробы.

У суперфінале выступілі шэсць дзяўчат. Ганна Дзяруга атрымала за свой скачок 130,41 бала і стала ўладальніцай срэбнага медаля. Настасся Андрыянава паказала вынік 124,74 бала, дзякуючы чаму заваявала бронзу. Апярэдзіць абедзвюх беларусак здолела толькі прадстаўніца Краснаярскага края Любоў Нікіціна. Спаборніцтвы сярод мужчын прадаўжаюцца, да суперфіналу дабраўся наш Макар Мітрафанаў.

13 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Фристайл
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме