https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінскае "Дынама" выйграла па булітах у маскоўскага


13-ю перамогу ў 14 матчах чэмпіянату КХЛ атрымала мінскае "Дынама".
13 студзеня на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Покавіча выйграла ў дынамаўцаў Масквы па булітах — 3:2 (1:0, 0:0, 1:2, буліты — 2:0).

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Дзмітрый Мялешка (1.39, асістэнты — Аляксандр Мацярухін, Яўген Лісавец), Раян Веске (56.41, Ілья Шынкевіч, Шарль Лінгле);

у гасцей — Аляксандр Осіпаў (52.12, у большасці, Максім Пястушка), Максім Салаўёў (58.03, у большасці, Аляксей Цвяткоў).

Шарль Лінгле ("Дынама" Мн) не рэалізаваў буліт (варатар парыраваў) (41.49).

Буліты: 0:0 — Мікалай Жэрдзеў ("Дынама" М, варатар парыраваў), 1:0 — Раян Веске, 1:0 — Каспарс Даўгавіньш (міма), 2:0 — Андрэй Сцяпанаў.

Склад "Дынама": Хаўген; Гарошка — Крайчак, Калюжны — Шчахура — Чычу; Нагачоў — Бэйлен, Лінгле — Элісан — Веске; Лісавец — Шынкевіч, Мялешка — Кулакоў — Мацярухін; Развадоўскі — Дрозд — Сцяпанаў; Кітараў.

Штрафны час: 8 — 4 (Шынкевіч, 30.41, Лінгле, 39.38, Лісавец, 52.03, Сцяпанаў, 56.53 — Цярэшчанка, 10.55, Акішын, 27.22).

Пасля 44 гульняў беларуская каманда з 81 ачком займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 21 перамогу ў асноўны час, 3 — у авертайме, 4 — па булітах і зведаўшы 12 паражэнняў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайб 133-112). У дынамаўцаў Масквы, якія ідуць на чацвёртым месцы, 89 ачкоў.

Бамбардзіры па сістэме "гол+пас": Элісан — 43 (17+26), Чычу — 40 (19+21), Лінгле — 38 (14+24), Веске — 34 (15+19), Калюжны — 32 (7+25), Шчахура — 29 (11+18), Бэйлен — 29 (10+19), Мялешка — 16 (10+6), Кулакоў — 12 (5+7), Крайчак — 11 (1+10), Мацярухін — 10 (7+3), Гаўрус — 9 (5+4), Шынкевіч — 9 (2+7), Нагачоў — 6 (1+5), Развадоўскі — 5 (1+4), Дрозд — 3 (2+1), Захараў — 3 (1+2), Сцяпанаў — 3 (0+3), Гарошка — 2 (1+1), Кітараў, Лісавец, Мільчакоў, Філічкін, Шварны — па 1 (0+1).

Наступныя два матчы "Дынама" таксама правядзе дома: 15 студзеня — з яраслаўскім "Лакаматывам", 17-га — з падольскім "Віцязем".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2015
 
Дата публикации:13.01.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1112
 
Ключевые слова:
Хоккей Динамо Чемпионат КХЛ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме