https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы перамаглі ў змешанай эстафеце ў фінале Кубка свету-2015 па сучасным пяцібор`і


Беларускі дуэт у складзе Кацярыны Арол і Ільі Палазкова атрымаў перамогу ў змешанай эстафеце ў фінале Кубка свету-2015 па сучасным пяцібор`і, які стартаваў 11 чэрвеня ў Мінску.
Узнагароды вышэйшай вартасці беларусы заваявалі, набраўшы 1467 ачкоў. Сярэбранымі прызёрамі змешанай эстафеты сталі прадстаўнікі Ірландыі Наталля Койла і Артур Ланіган О`Кіф з рэзультатам 1449 ачкоў. Бронзу выйгралі пяціборцы з Рэспублікі Карэя Міна Жонг і Вунгта Жун (1440).

Аснову будучай перамогі беларускія спартсмены заклалі ўжо ў першым відзе - фехтаванні, дзе сталі лепшымі (258 ачкоў; 26 перамог, 10 паражэнняў). Яны таксама сталі пераможцамі бонус-раўнда па фехтаванні. Спаборніцтвы ў плаванні і верхавой яздзе Кацярына Арол і Ілья Палазкоў завяршылі на шостых пазіцыях, аднак у суме пасля трох відаў утрымлівалі лідарства. У заключных спаборніцтвах - у камбінаваным візе (бег, стральба) - беларускія пяціборцы стартавалі першымі, прычым на 28 сек раней, чым бліжэйшыя сапернікі. Фінішавалі яны трэцімі, затраціўшы на праходжанне дыстанцыі 11 мін 52,89 сек, Аднак нішто не перашкодзіла ім застацца на вяршыні падагульняючага пратакола: дагнаць айчынных пяціборцаў па ачках не змог ніхто з канкурэнтаў.

У змешаных эстафетах фіналаў Кубка свету па сучасным пяцібор`і беларускія спартсмены перамаглі ўпершыню ў гісторыі. У бягучым годзе барацьбу за ўзнагароды ў гэтай дысцыпліне вялі каманды з 10 краін. Следам за прызёрамі яны размясціліся ў такой паслядоўнасці: 4. Расія (1433), 5. Егіпет (1403), 6. Казахстан (1394), 7. Чэхія (1387), 8. Гватэмала (1354), 9. Мексіка (1343), 10. Аргенціна (1337).

Змешаныя эстафеты пакуль не ўваходзяць у праграму летніх Алімпійскіх гульняў, як вынік - у гэтым відзе не разыгрываюцца ліцэнзіі на галоўныя старты чатырохгоддзя. Тым не менш, кіраўніцтва Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор`я (UIPM) прыкладае намаганні, каб мікст быў уключаны ў праграму Алімпіяд з 2020 года.

Дзве ліцэнзіі на Гульні-2016 атрымаюць пераможцы мужчынскіх і жаночых асабістых спаборніцтваў фіналу Кубка свету-2015. У іх прымуць удзел 72 найбольш рэзультатўныя пяціборцы свету (па 36 у мужчын і жанчын згодна з міжнародным рэйтынгам па выніках этапаў Кубка свету сезона-2015).

Кваліфікацыйны этап праводзіцца не будзе. Мужчынскі фінал адбудзецца 13 чэрвеня, жаночы - 14 чэрвеня. Неспаборніцкім днём у фінале Кубка свету будзе 12 чэрвеня.

11 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:11.06.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1342
 
Ключевые слова:
Пятиборье Кубок мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме