https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка прайграла Шарапавай у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Рыме


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (29-е месца ў рэйтынгу) не змагла выйсці ў паўфінал турніру ў Рыме з прызавым фондам 2.183.600 долараў ЗША.
15 мая ў чацвёртым крузе спартсменка прайграла трэцяй ракетцы свету Марыі Шарапавай з Расіі — 3:6, 2:6. Лік асабістых сустрэч стаў 8:7 на карысць Шарапавай. 

У першым раўндзе Азаранка выйграла ў чэшкі Лючыі Градзецкай (60) — 7:5, 2:6, 6:1, у другім узяла верх над пятай ракеткай свету Каралін Вазняцкі з Даніі — 6:2, 7:6 (7:2), у трэцім перамагла румынку Ірыну-Камелію Бегу (31) — 6:4, 5:7, 6:1. Гэта сустрэча адбылася ў ноч на 15 мая, і на адпачынак у Азаранкі было ўсяго 19 гадзін. 

У 2014 годзе Азаранка турнір у Рыме прапусціла, а ў 2013-м дайшла да фіналу.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 мая 2015
 
Дата публикации:15.05.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1319
 
Ключевые слова:
Теннис Виктория Азаренко Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме