https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Галкіна выйграла дзве ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на 1-м этапе КС па мастацкай гімнастыцы


У партугальскай сталіцы Лісабоне прайшоў першы этап Кубка свету гэтага сезона па мастацкай гімнастыцы.
Беларуская спартсменка Кацярына Галкіна выйграла дзве бронзавыя ўзнагароды ў практыкаваннях з абручом і булавамі.

Пачыналі спаборніцтвы на кубкавым этапе грацыі з вызначэння мацнейшых у індывідуальным мнагабор`і. Усе тры прызавыя месцы ў выніку дасталіся прадстаўніцам Расіі. Найбольшую суму балаў у чатырох відах (абруч, мяч, булавы, стужка) набрала Аляксандра Салдатава (73,600). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Маргарыта Мамун (73,250) і Яна Кудраўцава (72,400). Беларускія гімнасткі паказалі такія рэзультаты: Кацярына Галкіна - 6-я (69,750), Ганна Бажко - 15-я (66,600) сярод 48 саперніц.

Па выніках мнагабор`я былі вызначаны фіналісткі ў кожным з асобных практыкаванняў. Кацярына Галкіна дабілася права выступаць ва ўсіх чатырох дысцыплінах. У выніку яна стала ўладальніцай дзвюх бронзавых узнагарод. Адну з іх беларуская грацыя заваявала ў кампазіцыі з абручом (17,700), прапусціўшы наперад Маргарыту Мамун (18,950) і прадстаўніцу Рэспублікі Карэя Сон Ен Чжэ (18,050). Другі медаль з бронзавым адлівам Галкіна выйграла ў практыкаваннях з булавамі (18,050). На гэты раз беларуску апярэдзілі расіянкі Салдатава (18,400) і Кудраўцава (18,300). Акрамя таго, Кацярына Галкіна заняла 4-е месца ў практыкаваннях з мячом (17,600) і стужкай (17,550). Дэбютантка Кубка свету Ганна Бажко выступала ў фінале практыкаванняў з абручом, дзе стала 5-й (17,400).

Лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта стартавы этап Кубка свету гэтага сезона прапускала і рыхтуецца да наступнага аналагічнага старту. Вядучыя спартсменкі, на думку трэнераў, могуць і не выступаць на ўсіх шасці кубкавых этапах, таму што ў залік розыгрышу Кубка свету ідуць чатыры лепшыя рэзультаты кожнай спартсменкі ў сезоне.

Не была прадстаўлена Беларусь на этапе Кубка свету ў Лісабоне і ў групавых практыкаваннях. У мнагабор`і (5 стужак/2 абручы, 6 булаў) перамагла каманда Італіі (34,650). На другім месцы фінішавала зборная Ізраіля (34,600), на трэцім - каманда Іспаніі (34,000). У асобным практыкаванні з пяццю стужкамі першынствавалі расіянкі (18,050), а прызёрамі сталі дружыны Ізраіля (17,100) і Японіі (16,600). У кампазіцыі з двума абручамі і шасцю булавамі роўных не было італьянкам (17,900), разам з якімі на п`едэстал узняліся балгаркі (17,650) і ізраільцянкі (17,400).

Наступны этап Кубка свету пройдзе 3-5 красавіка ў румынскім Бухарэсце.

30 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
Кубок мира Художественная гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме