https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Домрачава выйграла Кубак свету па біятлоне


28-гадовая беларуская біятланістка Дар`я Домрачава ўпершыню ў гісторыі стала пераможніцай Кубка свету.
22 сакавіка ў Ханты-Мансійску (Расія) у заключнай гонцы сезона — мас-старце — спартсменка заняла чацвёртае месца і стала недасягальнай для асноўнай канкурэнткі фінкі Кайсы Мякарайнен.

Дыстанцыю 12,5 км Домрачава пераадолела за 35 хвілін 38,1 секунды, двойчы прамахнуўшыся пры стральбе (0+0+1+1).

Пераможніца КС-2013/2014 Мякарайнен паказала 13-ты вынік (36.48,0; 1+1+1+2).

Узнагароды заваявалі немка Лаура Дальмаер (35.08,2; без промахаў), чэшка Габрыэла Соўкалава (+7,1; без промахаў) і францужанка Мары Дарэн-Абер (+19,9; 0+0+1+1).

Агульны залік: 1. Домрачава — 1.092 ачкі. 2. Мякарайнен — 1.044. 3. Валянціна Семярэнка (Украіна) — 865. …18. Надзея Скардзіна (Беларусь) — 442. …41. Надзея Пісарава (Беларусь) — 172. …50. Анастасія Дубарэзава (Беларусь) — 122. …55. Ірына Крыўко (Беларусь) — 100.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 2014 года Домрачава выйграла Кубак свету ўпершыню. Летась яна заняла ў агульным заліку трэцяе месца, у 2013-м і 2012-м — другое, у 2011-м и 2010-м — шостае, у 2009-м — сёмае, у 2008-м — 26-е, у 2007-м (дэбютным) — 22-е.

Сёлета спартсменка заваявала "Малы хрустальны глобус" у спрынце, заняла другое месца ў заліку гонак пераследу (на адно ачко адстала ад Мякарайнен), другое месца ў індывідуальных гонках і трэцяе месца ў гонках з масавым стартам.

Домрачава прызнаная найлепшай спартсменкай Еўропы 2014 года. Тройчы — у 2010, 2011 і 2014 гадах — станавілася найлепшай спартсменкай Беларусі.

Усяго на яе рахунку 28 перамог на этапах Кубка свету (з іх 9 у сёлетнім сезоне). Дваццаць разоў яна прыходзіла да фінішу другой, 21 раз — трэцяй. У складзе эстафетнай каманды на яе рахунку 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Заваявала два медалі чэмпіянату свету (2012-ты — гонка пераследу, 2013-ты — гонка з масавым стартам). У 2014 годзе пасля выступлення на Алімпіядзе ў Сочы ўзнагароджаная званнем Героя Беларусі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2015
 
Дата публикации:22.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1141
 
Ключевые слова:
Кубок мира Дарья Домрачева Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме