https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Шканава заняла трэцяе месца ў слаламе на этапе Кубка Расіі па гарналыжным спорце


У горадзе Белакурыха Алтайскага края адбыўся пяты этап розыгрышу Кубка Расіі па гарналыжным спорце сезона-2023/24.
У сераду мужчыны і жанчыны вызначалі мацнейшых у слаламе. Чарговы раз у гэтым сезоне ў тройку лепшых трапіла мацнейшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава. Першы заезд наша спартсменка закончыла з трэцім рэзультатам, а на наступнай трасе прадэманстравала другі час. Па выніках абедзвюх спроб сума секунд Шканавай аказалася трэцяй (1:32,99), Марыя ўступіла толькі дзвюм спрадвечным саперніцам - Віталіне Гірынай з каманды Маскоўскай вобласці (1:31,73) і масквічцы Настассі Гарнастаевай (1:32,63).

На гэты момант у Кубку Расіі па гарналыжным спорце адбыліся пяць стартаў у слаламе, і ў кожным з іх Шканава паднімалася на п’едэстал. Раней беларуска перамагала на этапе ў Кіраўску, займала другія месцы на этапах у Палярных Зорах і Кусе, а таксама станавілася трэцяй на этапе ў Манжэроку. Акрамя таго, у актыве Марыі дзве срэбныя ўзнагароды прафесійных спаборніцтваў "Серыя PRO" ў гарадах Кіраўск і Белакурыха. Далей гарналыжніцы вяртаюцца ў Кусу Чэлябінскай вобласці, дзе з 12 па 15 лютага адбудуцца спаборніцтвы ў рамках Усерасійскай Спартакіяды мацнейшых спартсменаў.

7 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Лыжный спорт Слалом Спорт в Беларуси Кубок России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме