https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасля сёмага этапу Кубка свету па біятлоне Дар`я Домрачава займае другое месца ў агульным заліку


Перамогай славенскага біятланіста Якава Фака ў гонцы праследавання ў чэшскім горадзе Нове-Места завяршыўся сёмы этап Кубка свету.
Дыстанцыю працягласцю 12,5 км славенец прайшоў за 37 мін 24,9 сек, дапусціўшы толькі адзін промах на 4 агнявых рубяжах. Нямецкі біятланіст Сімон Шэмп, які заняў другое месца, адстаў ад пераможца на 4,4 сек пры адным недакладным стрэле, а трэцім з адставаннем 13,3 сек фінішаваў лідар агульнага заліку Кубка свету француз Мартэн Фуркад, які страляў без промахаў. Адзіны з беларускіх удзельнікаў "даганялак" Дзмітрый Дзюжаў уступіў пераможцу 6 мін 11,5 сек, 6 разоў адправіўшы кулі "ў малако". Юрый Лядаў і Уладзімір Чапелін на старт не выйшлі.

У агульным заліку наперадзе Мартэн Фуркад - 663 ачкі, на другой пазіцыі Сімон Шэмп - 657, трэцяе месца ў расіяніна Антона Шыпуліна - 600.

Пазіцыі беларускіх біятланістаў такія: 49 - Юрый Лядаў (63 балы), 56 - Уладзімір Чапелін (49), 76 - Дзмітрый Дзюжаў (10).

Жаночую гонку праследавання на 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі напярэдадні выйграла лідар беларускай зборнай Дар`я Домрачава, другой была фінская біятланістка Кайса Мякярайнен, трэцяй гонку завяршыла немка Лаура Дальмаер. 

У агульным заліку Кубка свету Дар`я Домрачава цяпер набрала 723 ачкі і па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі, уступаючы Кайсе Мякярайнен 27 балаў. Трэцяе месца займае ўкраінка Валянціна Семярэнка, у якой 579 ачкоў. 

Акрамя таго, Дар`я Домрачава лідзіруе ў заліку спрынтарскіх гонак, набраўшы 292 балы, другой ідзе Кайса Мякярайнен - 281, трэцяе месца займае чэшка Вераніка Віткава - 258.

Астатнія беларускія страляючыя лыжніцы ў агульным кубкавым заліку знаходзяцца на наступных местах: 12 - Надзея Скардзіна (346 ачкоў), 40 - Надзея Пісарава (122), 52 - Ірына Крыўко (71), 54 - Настасся Дубарэзава (51).

У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае трэцяе месца, набраўшы 4 721 ачко. Лідзіруюць нямецкія біятланісткі - 4 965, у чэшскіх спартсменак, якія ідуць другімі, 4 884 балы.

Сярод мужчынскіх каманд наперадзе нарвежцы (5 338), другая пазіцыя ў каманды Германіі (5 039), замыкаюць тройку лідараў расіяне (4 981). Зборная Беларусі цяпер на 14-й пазіцыі (3 196). 

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў канцы гэтага тыдня ў нарвежскім Холменколене. У яго праграму ўключана 6 стартаў:

12 лютага 

жаночая індывідуальная гонка на 15 км з 4 агнявымі рубяжамі,
мужчынская індывідуальная гонка на 20 км з 4 агнявымі рубяжамі;

14 лютага 

жаночы спрынт на 7,5 км з 2 агнявымі рубяжамі,
мужчынскі спрынт на 10 км з 2 агнявымі рубяжамі;

15 лютага 

жаночая эстафета 4х6 км,
мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Пасля нарвежскага кубкавага этапу лепшыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў фінскім Контыялахты з 5 па 15 сакавіка.

9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.02.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1283
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Дарья Домрачева Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме