https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах беларускія спартсмены заваявалі тры медалі


Залаты і два сярэбраныя медалі заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах (Прага, 6—8 сакавіка).
Аліна Талай заняла першае месца ў бегу на 60 м з бар`ерамі, Юлія Леанцюк — другое ў штурханні ядра, Святлана Кудзеліч — другое ў бегу на 3.000 м.

У агульным заліку беларуская каманда раздзяліла восьмае месца з Бельгіяй. У першую сямёрку ўвайшлі Расія (6, 2, 0), Францыя (3, 1, 1), Вялікабрытанія (2, 4, 3), Чэхія (2, 1, 3), Нідэрланды (2, 0, 3), Германія (1, 3, 2) і Польшча (1, 2, 4).

У 2013 годзе на папярэднім ЧЕ у залах у Гётэборгу зборная Беларусі заваявала два сярэбраныя і два бронзавыя медалі, у 2011-м (Парыж) — адзін залаты, у 2009-м у Турыне — адзін бронзавы. У 2007 годзе (Бірмінгем) медалёў было чатыры (1, 2, 1).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2015
 
Дата публикации:09.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1095
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме