https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбольная зборная Беларусі вярнулася ў топ-100 рэйтынгу ФІФА і займае 98-е месца


Нацыянальная зборная Беларусі па футболе ўзнялася са 101-га на 98-е месца ў абноўленым 12 сакавіка Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА) рэйтынгу каманд планеты.
Беларуская дружына не праводзіла матчаў з моманту апублікавання папярэдняга рэйтынгу ФІФА ў лютым, але папоўніла свой ачковы запас. Цяпер на рахунку каманды 346 ачкоў (у мінулым месяцы было 331).

Бліжэйшы паядынак беларускай зборнай, якую ў канцы мінулага года ўзначаліў новы галоўны трэнер Аляксандр Хацкевіч, намечаны на 27 сакавіка ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2016 у гасцях у каманды Македоніі. Цяпер у групе С пасля чатырох тураў становішча такое: Славакія - 12 ачкоў (розніца мячоў - 8-2), Іспанія - 9 (13-3), Украіна - 9 (6-1), Македонія - 3 (4-10), Беларусь - 1 (2-9), Люксембург - 1 (3-11). Як паведамлялася, пасля гэтага 30 сакавіка галоўная футбольная каманда краіны правядзе міжнародны таварыскі матч са зборнай афрыканскай дзяржавы Габон. Гэты паядынак адбудзецца на нейтральным полі ў турэцкім Белеку. Чакаецца, што склад ігракоў, выкліканых у зборную Беларусі на маючыя адбыцца матчы, будзе аб`яўлены 13 сакавіка.

Сапернікі беларусаў па еўракваліфікацыі займаюць наступныя пазіцыі ў сакавіцкім рэйтынгу ФІФА: 11 - Іспанія (1 130 ачкоў), 22 - Славакія (932), 31 - Украіна (838), 108 - Македонія (308), 136 - Люксембург (209). Сапернік па бліжэйшым таварыскім матчы - зборная Габона - на 54-м месцы (610).

Пазіцыі астатніх краін былога Савецкага Саюза ў рэйтынгу ФІФА такія: 33 - Расія (788), 72 - Узбекістан (483), 79 - Арменія (437), 87 - Эстонія (379), 94 - Літва (364), 95 - Латвія (361), 122 - Малдова (243), 126 - Грузія (225), 138 - Казахстан (199), 139 - Азербайджан (198), 141 - Таджыкістан (192), 144 - Туркменістан (175), 150 - Кыргызстан (146).

Топ-10 сакавіцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Германія - 1 770 ачкоў 
2. Аргенціна - 1 577 
3. Калумбія - 1 499 
4. Бельгія - 1 477 
5. Нідэрланды - 1 415 
6. Бразілія - 1 348 
7. Партугалія - 1 191 
8. Францыя - 1 180 
9. Уругвай - 1 164 
10. Італія - 1 146.

Наступны рэйтынг ФІФА будзе апублікаваны 9 красавіка.

12 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Футбол Рейтинг Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме