https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каманда "Беркут" з Мінска выйграла рэспубліканскія спаборніцтвы "Залатая шайба" ў дывізіёне А малодшай групы


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Вызначыўся пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дывізіёне А малодшай узроставай групы (удзельнікі 2002-2003 гадоў нараджэння). Ім стала каманда "Беркут" Фрунзенскага раёна Мінска. 

У дывізіёне А выступалі каманды раёнаў і гарадоў, дзе ёсць крытыя збудаванні са штучным ільдом. Фінальны турнір у Горках на гэты раз праходзіў па кругавой сістэме, але за першае месца зноў спаборнічалі мясцовы "Міраж" і мінскі "Беркут". Год таму мацнейшымі былі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці, а ў гэтым годзе запаветны кубак над галавой паднялі мінчане. Вочны паядынак паміж фаварытамі завяршыўся ўнічыю 3:3, пераможца спаборніцтваў вызначыўся па розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў. Яна была лепшай у "Беркута". "Прынёманскія Ястрабы" з Гродна занялі трэцяе месца, уступіўшы мінчанам з лікам 1:4, а "Міражу" - 2:4.

Падагульняючае становішча каманд:

1. "Беркут" (Фрунзенскі раён Мінска);
2 . "Міраж" (Горацкі раён Магілёўскай вобласці);
3. "Прынёманскія Ястрабы" (Кастрычніцкі раён Гродна);
4. "Мухавец" (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці);
5. "Шахцёр" (Салігорскі раён Мінскай вобласці).

Лепшымі ігракамі турніру па амплуа прызнаны:

варатар - Ягор Чэрнік ("Мухавец"),
абаронца - Сяргей Радзюкевіч ("Прынёманскія Ястрабы"),
нападаючы - Іван Гарошка ("Беркут").

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Аляксандр Кавалёў ("Мухавец").

Усе юныя хакеісты не засталіся без памятных падарункаў і карыснай хакейнай літаратуры. Лепшыя каманды турніру ўзнагароджаны кубкамі і медалямі спаборніцтваў, а таксама клюшкамі ад магазіна для дзяцей "Буслiк".

Спаборніцтвы ў Горках на гэтым не заканчваюцца. 13 сакавіка барацьбу за ўзнагароды "Залатой шайбы" пачнуць удзельнікі давізіёна Б малодшай узроставай групы. У ім паспаборнічаюць дружыны раёнаў, не маючых фізкультурна-спартыўных збудаванняў са штучным ільдом. Гэты турнір, у якім выступяць "Прамень" (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці), "Вымпел" (Мазырскі раён Гомельскай вобласці), "Юнацтва" (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), "Замасточча" (Мінскі раён) і "Трыумф" (Магілёўскі раён), завершыцца 15 сакавіка.

Сустрэчы каманд старшай узроставай групы пройдуць з 16 па 22 сакавіка ў Пружанах (Брэсцкая вобласць).

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў "Мы - дзецям", Дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі "Залатая шайба".

12 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1250
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси "Золотая Шайба"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме