https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне заняла 10-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету


У мужчынскай эстафетнай гонцы 4 па 7,5 км, якая прайшла 14 сакавіка ў Кантыялахці (Фінляндыя) у межах чэмпіянату свету, беларуская зборная заняла 10-е месца з вынікам 1 гадзіна 16 хвілін 24,2 секунды (без штрафных кругоў і з 11 дадатковымі патронамі).
За каманду выступалі Уладзімір Чапелін (4 дадатковыя патроны), Дзмітрый Дзюжаў (3), Дзмітрый Абашаў (1) і Юрый Лядаў (3). 

Узнагароды заваявалі Германія (1:13.49,5; 0+3), Нарвегія (+15,4; 0+6) і Францыя (+33,6; 0+4). 

Медальны залік: Францыя — 3 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы, Германія — 3, 1, 0, Нарвегія — 1, 2, 3, Чэхія — 1, 1, 1, Расія — 1, 1, 0, Польшча — 0, 1, 1, Канада — 0, 1, 0, Італія, Украіна, Фінляндыя — па 0, 0, 1. 

15 сакавіка, у заключны дзень чэмпіянату свету, пройдуць гонкі з масавым стартам. У жаночай возьмуць удзел Дар`я Домрачава і Анастасія Дубарэзава, у мужчын Беларусь прадставіць Юрый Лядаў.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2015
 
Дата публикации:15.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1100
 
Ключевые слова:
Биалтон Чемпионат мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме