https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БАТЭ ў пяты раз выйграў Суперкубак Беларусі


Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў пяты раз у сваёй гісторыі выйгралі Суперкубак Беларусі, у якім сустракаюцца чэмпіён краіны і ўладальнік Кубка.
14 сакавіка на стадыёне "Хваля" ў Пінску каманда Аляксандра Ермаковіча сустракалася з салігорскім "Шахцёрам". Асноўны час завяршыўся ўнічыю з лікам 0:0, а ў серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў мацнейшымі былі барысаўчане — 3:0. Галявымі ўдарамі вызначыліся Гардзяйчук, Яблонскі і Стасевіч, а ўсе пенальці салігорцаў у выкананні Камароўскага, Човіча і Кузьмянка адбіў галкіпер БАТЭ Чэрнік. 

Склад БАТЭ: Чэрнік, Жаўнерчык, Мілуновіч, Палякоў, Младзенавіч, Бага (Рыас, 63), Яблонскі, Гардзяйчук, Карніцкі, Стасевіч, Радзівонаў. 

Склад "Шахцёра": Каценка, Юрэвіч, Кузьмянок, Мацвейчык, Рыбак, Афанасьеў (Кавалёў, 52), Мікалюнас (Вяргейчык, 92+), Старгародскі, Мартынюк, Януш (Човіч, 72), Камароўскі. 

Да гэтага БАТЭ заваёўваў Суперкубкі ў 2010, 2011, 2013 і 2014 гадах.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2015
 
Дата публикации:15.03.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1292
 
Ключевые слова:
Суперкубок Футбол Спорт в Беларуси БАТЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме