https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сем залатых медалёў выйгралі беларускія самбісты ў першы дзень на этапе Кубка свету ў Мінску


У мінскім Палацы спорту разыграны першыя ўзнагароды этапу Кубка свету па самба "Адкрыты чэмпіянат Беларусі на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
У спаборніцтвах у мужчын найбольш відовішчным атрымаўся фінальны паядынак у катэгорыі да 90 кг, у якім беларусу Андрэю Казусёнку процістаяў малады атлет з Расіі Антон Канавалаў. Вопытны самбіст двойчы паспяхова правёў прыём над сапернікам і змог атрымаць перамогу. Для Казусёнка гэта ўжо чацвёрты поспех у кар`еры на этапе Кубка свету ў Мінску. Пасля невялікага адпачынку адзін з вядучых атлетаў зборнай краіны па самба прадоўжыць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы і летніх еўрапейскіх Гульняў у Баку.

У зборнай Беларусі па самба пераможцамі этапу Кубка свету ў першы дзень турніру таксама сталі Іван Аніскевіч (62 кг), Юрый Рыбак (+100 кг).

У жанчын у катэгорыі больш за 80 кг залаты медаль у Лізаветы Майсеенка, якая ўпэўнена справілася з прадстаўніцай Грузіі Ірынэ Леанідзэ. З беларусак на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару таксама ўзнімаліся Лэйла Абасава (да 48 кг) і Таццяна Мацко (да 64 кг).

У баявым самба (гэты напрамак актыўна развівае Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту) у катэгорыі да 82 кг турнір выйграў беларус Сяргей Філаменка, у катэгорыі да 68 кг лепшым стаў туркменскі спартсмен Абдула Бабаеў.

13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.02.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1304
 
Ключевые слова:
Кубок мира Самбо Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме