https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія гоншчыкі занялі трэцяе месяца на дзясятым этапе "Дакара"


Пра гэта паведамілі прадстаўнікі тэхнічнага партнёра — аператара velcom, які арганізаваў прамую сувязь з камандай "МАЗ-СПОРТаўта".
Экіпаж, якім кіраваў Сяргей Вязовіч, скончыў дзясяты этап "Дакара", заняўшы трэцяе месца сярод грузавікоў, што стала адным з лепшых вынікаў каманды. 

Грузавік, які пілатуе Вязовіч, праехаў спецучастак працягласцю 358 км за 4 гадзіны 19 хвілін 36 секунд. Крыху больш за хвіліну аддзяліла "МАЗ" Вязовіча ад пераможцы ралі-заезду — расіяніна Эдуарда Нікалаева. Ззаду беларусаў апынуліся знакамітыя пілоты — чэх Алеш Лопрайс і галандзец Жэрар дэ Рой, а пераможца леташняга марафона Андрэй Каргінаў заняў 14-е месца. 

Лідарам ралі-рэйду застаецца Айрат Мардзееў з "КАМАЗ-майстар". Экіпаж Вязовіча прайграе яму каля 31 гадзіны. 

Паспяхова пераадолелі маршрут і іншыя беларускія экіпажы. Грузавік, якім кіраваў Аляксандр Васілеўскі, замкнуў дзясятку, праехаўшы спецучастак за 4 гадзіны 37 хвілін. Лідару заезду беларусы саступілі 18 хвілін 41 секунду. У генеральнай класіфікацыі экіпаж утрымлівае 9-е месца, прычым да яго паступова падбіраецца Жэрар дэ Рой на Iveco. Ад Айрата Мардзеева "МАЗ" Васілеўскага адстае на 6 гадзін 42 хвіліны. 

"Хуткая тэхнічка" паказала 30-ты час, пераадолеўшы спецучастак за 5 гадзін 16 хвілін 33 секунды. Адставанне ад лідара заезду перавысіла 58 хвілін. У цэлым па выніках дзесяці заездаў экіпаж Уладзіміра Васілеўскага прайграе фаварыту ралі 54 гадзіны. 

Тактыка каманды на гонку змянілася. "Сяргей Вязовіч цяпер едзе на высокай хуткасці і як бы "расчышчае" дарогу Аляксандру Васілеўскаму, стараючыся абганяць сапернікаў. Калі ж тыя адмаўляюцца яго прапускаць, то могуць атрымаць штрафны час. Паводле правілаў арганізатараў, калі экіпаж больш за тры хвіліны не саступае дарогу саперніку, які рухаецца на больш высокай хуткасці, яму налічваецца штрафны час", — паведаміў куратар каманды Дзмітрый Караткевіч. 

"МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў ралі-рэйдзе "Дакар" у чацвёрты раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам — аператар velcom. Працягласць трасы для грузавікоў складае каля 8,2 тыс. км, а некаторыя ўчасткі праходзяць на вышыні больш за 3,5 тыс. м. Завершыцца гонка 17 студзеня ў Буэнас-Айрэсе — у тым жа горадзе, дзе і стартавала. 

Беларуская каманда прадстаўлена на ралі трыма грузавікамі. Асноўнымі экіпажамі кіруюць Сяргей Вязовіч і Аляксандр Васілеўскі, "хуткай тэхнічкай" — Уладзімір Васілеўскі. Усяго у заліку грузавікоў удзельнічаюць 63 экіпажы з усяго свету, з іх 43 выйшлі на старт дзясятага спецучастка. 

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2015
 
Дата публикации:15.01.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1636
 
Ключевые слова:
Дакар-2015 МАЗ-СПОРТавто Автогонки Ралли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме