https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кап`якідальніца Ганна Тарасюк прынесла Беларусі пятае золата юнацкай Алімпіяды ў Нанкіне


Гэта ўзнагарода вышэйшай вартасці стала пятай ў скарбонцы юных беларускіх алімпійцаў.
Беларуска Ганна Тарасюк заваявала 25 жніўня залатую ўзнагароду ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах па кіданні кап`я на II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія праходзяць у кітайскім Нанкіне.

Ганна Тарасюк першынствавала ў фінале з рэзультатам 59 м 52 см, які стаў яе новым асабістым рэкордам Беларусі сярод дзяўчат. З пачатку фінальных спаборніцтваў беларуска дала зразумець саперніцам, што шанцаў на барацьбу з ёй у іх няшмат. Ужо ў першай спробе Тарасюк адправіла снарад на адзнаку 55 м 70 см, і да завяршэння спаборніцтваў ніхто не змог кінуць кап`ё далей. У заключнай, чацвёртай, спробе беларуская спартсменка ўмацавала лідарства, устанавіўшы сваё рэкорднае дасягненне. На шляху да фіналу, у кваліфікацыі, яна таксама была лепшай (55 м 48 см), прычым бліжэйшая праследавацельніца тады адстала больш як на 2,5 м. Немка Фаб`ен Шоніг, якая заняла другое месца ў фінале, прайграла пераможцы амаль 6 м (53 м 68 см). На трэцюю прыступку п`едэстала ўзышла японка Нагіса Моры (52 м 27 см).

Ганна Тарасюк - сярэбраны прызёр Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю-2013, пераможца Еўраазіяцкіх гульняў-2013 і Сусветнай гімназіяды-2013. Трэніруе спартсменку яе маці сярэбраны прызёр летняй Алімпіяды-1992 у кіданні кап`я Наталля Шыколенка.

У скарбонцы беларускай каманды на юнацкай Алімпіядзе ў Нанкіне 8 узнагарод (5 залатых, 3 сярэбраныя). Раней чэмпіёнамі сталі Хрысціна Стараселец у класе лодак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м у акадэмічным веславанні, тэнісістка Ірына Шымановіч у жаночым парным разрадзе разам з украінкай Ангелінай Калінінай, Каміла Бобр у веславанні на каноэ-адзіночцы (спрынт) і Станіслаў Дайнэка ў веславанні на байдарцы-адзіночцы (спрынт). Серабро заваяваў дзюдаіст Дзмітрый Мінькоў у складзе змешанай інтэрнацыянальнай каманды, лёгкаатлетка Эльвіра Герман у бегу на 100 м з бар`ерамі і тэнісістка Ірына Шымановіч у адзіночным разрадзе.

Яшчэ напярэдадні беларуская каманда ў Нанкіне перасягнула медальны паказчык чатырохгадовай даўнасці юнацкай Алімпіяды-2010, што праходзіла ў Сінгапуры. Тады беларускія атлеты заваявалі 6 (1 залатая, 4 сярэбраныя, 1 бронзавая) узнагарод.

У летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях-2014 удзельнічаюць 34 беларускія атлеты ў 16 відах спорту. Спаборніцкая праграма завершыцца 27 жніўня.

25 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1336
 
Ключевые слова:
Олимпиада Нанкин Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме