https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Даніэла Ждан стала чэмпіёнкай свету па самба


У сталіцы Арменіі Ерэване працягваецца чэмпіянат свету па самба-2023, удзел у якім пад нейтральным сцягам прымаюць беларускія спартсмены.
У суботу на чэмпіянаце свету жанчыны вызначалі лепшых у дзвюх вагавых катэгорыях - і ў абедзвюх турнірных сетках да вырашальных схватак дайшлі беларускія спартсменкі. Даніэла Ждан, якая выступае ў вазе да 65 кг, у адной восьмай фіналу перамагла Марыну Марцірасян з Арменіі, у чвэрцьфінале Даніэла была мацнейшай за францужанку Маўрын Пінто. Саперніцай беларускі па паядынку за золата была прадстаўніца Манголіі Сунджыдмаа Цог-Ачыр. Даводзіць да нервовай канцоўкі наша спартсменка не стала, адолеўшы апанентку за дзве з паловай хвіліны (5:0) і заваяваўшы ў выніку званне чэмпіёнкі свету. Раней у бягучым годзе Даніэла Ждан стала пераможцай II Гульняў краін СНД.

Далей у вячэрняй праграме суботы за медаль вышэйшай пробы ў вагавой катэгорыі да 72 кг будзе змагацца яшчэ адна беларуска Анжэла Жылінская, процістаяць якой будзе расіянка Ксенія Задворнава. Акрамя таго, 11 лістапада на дыван чэмпіянату свету ў Ерэване выходзілі Аляксандр Круглік, Уладзіслаў Саяпін і Ілья Жупікаў у мужчынскім спартыўным самба, а таксама Яўген Міхно ў баявым самба, але дабрацца да ўзнагарод нікому з беларусаў не ўдалося.

11 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Борьба Самбо Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме