https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нарвегія трэці дзень узначальвае медальны залік сочынскай Алімпіяды, Беларусь па-ранейшаму на 8-м месцы


Сем камплектаў ўзнагарод разыграна 21 лютага на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы (за 13 дзён — 88 з 98 камплектаў).
Біятлон. Жанчыны. Эстафета 4 па 6 км. 1. Украіна (Віта Семярэнка, Юлія Джыма, Валянціна Семярэнка, Алена Підгрушная) — 1 гадзіна 10 хвілін 2,5 секунды (без штрафных кругоў, 5 дадатковых патронаў). 2. Расія (Яна Раманава, Вольга Зайцава, Кацярына Шумілава, Вольга Вілухіна) — 1:10.28,9 (0+4). 3. Нарвегія (Фані Хурн, Тырыл Экхаф, Ан-Крысцін Флатланд, Тора Бергер) — 1:10.40,1 (0+5)… 5. Беларусь (Людміла Калінчык, Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дар`я Домрачава) — 1:11.33,4 (1+8) (усяго стартавала 17 зборных).

Гарналыжны спорт. Жанчыны. Слалам. 1. Мікаэла Шыфрын (ЗША) — 1.44,54. 2. Марліз Шыльд (Аўстрыя) — 1.45,07. 3. Катрын Зэтэль (Аўстрыя) — 1.45,35… 29. Марыя Шканава (Беларусь) — 1.57,23 (усяго 85 удзельніц).

Кёрлінг. Мужчыны. 1. Канада. 2. Вялікабрытанія. 3. Швецыя.

Фрыстайл. Жанчыны. Скі-крос. 1. Марыэль Томпсан (Канада). 2. Келсі Серва (Канада). 3. Ганна Холмлунд (Швецыя).

Шорт-трэк. Мужчыны. 500 м. 1. Віктар Ан (Расія) — 41,312. 2. Дацзін У (Кітай) — 41,516. 3. Шарль Курнуае (Канада) — 41,617.

Шорт-трэк. Мужчыны. Эстафета 5.000 м. 1. Расія (Віктар Ан, Сямён Елістратаў, Уладзімір Грыгор`еў, Руслан Захараў) — 6.42,100 (алімпійскі рэкорд). 2. ЗША (Эдуарда Алварэс, Джон Чэльскі, Крыстафер Крэвелінг, Джордан Мэлоўн) — 6.42,371. 3. Кітай (Дэцюань Чэнь, Тяньюй Хань, Цзінань Шы, Дацзін У) — 6.48.341.

Шорт-трэк. Жанчыны.
1.000 м. 1. Сын Хі Пак (Паўднёвая Карэя) — 1.30,761. 2. Кэсінь Фань (Кітай) — 1.30,811. 3. Сук Хі Шым (Паўднёвая Карэя) — 1.31,027.

Медалі:

1. Нарвегія — 10 залатых, 4 сярэбраныя, 8 бронзавых
2. Расія — 9, 10, 7
3. Канада — 9, 10, 5
4. ЗША — 9, 7, 11
5. Германія — 8, 4, 4
6. Нідэрланды — 6, 7, 9
7. Швейцарыя — 6, 3, 2
8. Беларусь — 5, 0, 1
9. Францыя — 4, 4, 7
10. Польшча — 4, 0, 0
11. Кітай — 3, 4, 2
12. Паўднёвая Карэя — 3, 2, 2
13. Аўстрыя — 2, 7, 3
14. Швецыя — 2, 6, 6
15. Чэхія — 2, 4, 2
16. Славенія — 2, 1, 4
17. Японія — 1, 4, 3
18. Фінляндыя — 1, 3, 0
19. Вялікабрытанія — 1, 1, 2
20. Украіна — 1, 0, 1
21. Славакія — 1, 0, 0
22. Італія — 0, 2, 6
23. Аўстралія — 0, 2, 1
24. Латвія — 0, 1, 2
25. Харватыя — 0, 1, 0
26. Казахстан — 0, 0, 1

У суботу, 22 лютага, у Сочы будзе разыграна таксама сем камплектаў узнагарод: у біятлоне (мужчынская эстафета), гарналыжным спорце (слалам у мужчын), лыжных гонках (мас-старт вольным стылем на 30 км), канькабежным спорце (камандныя гонкі пераследу ў мужчын і жанчын), сноўбордзе (паралельны слалам у жанчын і мужчын). Акрамя таго, адбудзецца матч за бронзавы медаль у мужчынскім хакеі (ЗША — Фінляндыя).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2014
 
Дата публикации:22.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
Сочи-2014 Олимпиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме