https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сафіі (Балгарыя) фінішаваў чэмпіянат Еўропы па сучаснаму пяцібор`ю сярод юніёраў


У заключных відах праграмы прадстаўнікі зборнай Беларусі змаглі заваяваць бронзавую ўзнагароду, вызначыўшыся ў жаночай эстафеце.
Раней медальнымі выступленнямі вызначыліся Кацярына Арол, якая стала чэмпіёнкай Еўропы ў асабістым заліку сярод дзяўчат (5 472 ачкі), а таксама зборная Беларусі (Кацярына Арол, Маргарыта Масейкава, Таццяна Рагачова) у камандным заліку, якая атрымала бронзу (15 520 ачкоў).

Апошняя ўзнагарода (бронзавая) была заваявана ў жаночай эстафеце пры ўдзеле тых жа Кацярыны Арол, Маргарыты Масейкавай і Таццяны Рагачовай. Іх сума ў выніку за выступленне ва ўсіх відах (фехтаванні, плаванні, канкуры і камбінаваным відзе - бегу са стральбой) склала 5 280 ачкоў. Лепшы вынік паказала зборная Францыі - 5 428. На другім месцы зборная Вялікабрытаніі - 5 370.

На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы беларускія спартсмены таксама занялі 9-е месца ў змешанай эстафеце мікс (Таццяна Халдоба, Яраслаў Радзюк, 5 090 ачкоў). У індывідуальным заліку сярод юніёраў Ілья Палазкоў стаў 14-м, Павел Шкроб - 26-м, Яраслаў Радзюк - 28-м, Дзяніс Зелянкевіч - 33-м. У камандным першынстве беларускія юніёры былі пятымі (16 172 ачкі).

Тым часам былі вызначаны пераможцы і прызёры адкрытага чэмпіянату Беларусі па сучаснаму пяцібор`ю сярод дарослых спартсменаў. У Мінску разам з айчыннымі атлетамі спаборнічалі пяціборцы з Германіі, Егіпта, Латвіі, Расіі, Украіны. У асабістым заліку сярод мужчын перамогу атрымаў егіпцянін Іслам Хамад (5 840 ачкоў). Услед за ім на прызавых месцах члены нацыянальнай каманды Беларусі Павел Ціханаў (Мінская вобласць, 5 792 ачкі) і Станіслаў Жураўлёў (Гомель, 5 772 ачкі). Гамяльчане Станіслаў Жураўлёў, Мікалай Гайноўскі, Раман Пінчук выйгралі камандны залік (16 936 ачкоў). Другія - пяціборцы Мінскай вобласці (Павел Ціханаў, Міхаіл Мацык, Ягор Лапо ) - 16 672 ачкі, на трэцім месцы госці з Украіны (Аляксандр Мардасаў, Павел Кірпулянскі, Руслан Наканечны) - 16 400 ачкоў. Сярод жанчын у асабістым заліку мацнейшай была расіянка Лізавета Пучкова (5 256 ачкоў), а лепшай з беларусак стала Вольга Папуш (Мінск, 4 996 ачкоў), у якой 4-е месца. Зборная Украіны (Наталля Леўчанка, Валерыя Пярмікіна, Зінаіда Батрак) стала першай у камандным заліку з вынікам 14 532 ачкі. Далей на прызавых месцах размясціліся каманда Мінскай вобласці (Вольга Папуш, Ганна Васілёнак, Таццяна Елізарава) -13 760 ачкоў і каманда Егіпта - 10 332 ачкі.

25 чэрвеня 2013, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1879
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Спорт в Беларуси Пятиборье Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме