https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыя аб Беларусі на турыстычнай выстаўцы COTTM-2013 у Пекіне выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Кітайскія турысты ўсё больш цікавяцца Беларуссю. Гэта было адзначана ў час турыстычнай выстаўкі China Outbound Travel and Tourism Market 2013 (COTTM-2013), якая 9-11 красавіка прайшла ў Пекіне.

У выстаўцы прынялі ўдзел турыстычныя кампаніі, якія ажыццяўляюць паездкі ў Беларусь. Беларускім пасольствам была аказана дапамога ў афармленні стэндаў, прадстаўлены неабходны інфармацыйны матэрыял аб краіне.

Як падкрэслілі ў дыпмісіі, стэнды аб Беларусі выклікалі жывую цікавасць у наведвальнікаў выстаўкі і прадстаўнікоў многіх турыстычных кампаній.

Паводле даных Сусветнай турыстычнай арганізацыі, у 2012 годзе Кітай стаў краінай, чые грамадзяне за мяжой трацяць больш за ўсіх астатніх у свеце. З 2000 года затраты кітайскіх турыстаў за мяжой павялічыліся амаль у сем разоў. Агульная сума іх затрат дасягнула рэкордных $102 млрд. Колькасць кітайскіх турыстаў, якія выехалі за мяжу, павялічылася з 10 млн. чалавек у 2000 годзе да 83 млн. у 2012 годзе. Паводле даных СТА, колькасць кітайскіх турыстаў пастаянна павялічваецца, а іх рост лічыцца самым хуткім у свеце. Гэта тлумачыцца бурнай урбанізацыяй у Кітаі, ростам даходаў насельніцтва і спрашчэннем правіл турыстычных паездак за мяжу.

Нягледзячы на тое што сусветная эканоміка ў агульным перажывае нестабільнасць, даныя СГА паказваюць, што ў 2012 годзе колькасць турыстаў у свеце ўпершыню перавысіла 1 млрд. чалавек.

15 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1844
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Выставка Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме